Прагноз ЕАБР па інфляцыі ў Беларусі па выніках года — 7,8%
Інфляцыя ў Беларусі / Еўрарадыё
Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) апублікаваў прагноз інфляцыі ў Беларусі. Па выніках 2023 года, як мяркуюць аналітыкі банка, яна складзе 7,8%.
У ЕАБР адзначылі рэзкі рост рэальных заробкаў у Беларусі. Мяркуецца, што гэта ў другой палове года будзе аказваць інфляцыйны ціск.
Аналітыкі ЕАБР адзначылі рост рэальнай зарабонай плоаты ў Беларусі. У траўні 2023-га яна павялічылася на 14,2% у параўнанні з траўнем 2022-га (у красавіку рост складаў 9,6%). Пры гэтым было зафіксаванае запавольванне інфляцыі: у параўнанні з мінулым годам у траўні яна склала 3,7% супраць красавіцкага паказніка 4,7%.
Рост заробкаў станоўча паўплываў на дынаміку раздробнага тавараабароту: у траўні ён вырас на 5,1%, хаця ў красавіку скараціўся на 0,4%.
"Наш прагноз наконт інфляцыі — 7,8% па выніках 2023 года", — падвялі высновы аналітыкі ЕАБР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.