Пасля хакерскай атакі Беларуская чыгунка адкрыла больш за 50 дадатковых кас
Беларуская чыгунка адкрыла больш за 50 дадатковых кас па продажы квіткоў, піша "Звязда" са спасылкай на прэс-службу ведамства.
"Усяго ў цяперашні час на сетцы БЧ набыць квіткі на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі можна ў 560 касах на чыгуначных вакзалах, а таксама асобных станцыях і прыпыначных пунктах", — кажуць у прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Як распавядала Еўрарадыё, хакерская атака на праграмнае абсталяванне Беларускай чыгункі адбылася 2 сакавіка каля 12-й гадзіны. Пасля гэтага стала немагчыма купіць электронны квіток на цягнік. У выніку на вакзале ўтварыліся вялізныя чэргі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.