Пасля праверкі КДК у лякарнях сталі праводзіць "кантрольнае ўзважванне"

Выяўлены недавагі порцыяў, недакладванне інгрэдыентаў і недахоп сталовага посуду.

У харчаблок абласной радзільні з 25 адзінак абсталявання 13 цалкам зношаныя, яшчэ шэсць зношаныя больш чым на 80%. Арганізаваць дыетычнае харчаванне ў такіх умовах немагчыма.

У Барысаўскай цэнтральнай раённай лякарні ў адзінай працуючай лядоўні вымушаныя захоўваць несумяшчальныя прадукты. Як паведамляе газета "Звязда", асабліва здзівіла правяраючых магчымасць сумяшчэння тут рамонту кухні з працэсам прыгатавання ежы.
 
Пасля праверкі ў многіх лякарнях зрабілі належныя захады: "Узятыя ў штат тэхнолагі, у абыходы ўключана наведванне харчблокаў, дыетсёстры адпраўленыя на павышэнне кваліфікацыі, штодня праводзіцца кантрольнае ўзважванне».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі