Пасол Польшчы Конрад Паўлік — на Еўрарадыё (відэа)
На фоне агульнага пацяплення адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, у нас перыядычна ўзнікаюць непаразуменні з нашымі бліжэйшымі суседзямі. Чаму Варшава бачыць небяспеку ў беларуска-расійскіх вучэннях “Захад-2017” і адмаўляецца ў будучым набываць электрычнасць БелАЭС? Ці толькі этнічныя палякі атрымліваюць “карту паляка”, колькі гэтых карт было выдадзена і чаму беларускія ўлады іх так не любяць? Калі знікнуць чэргі на беларуска-польскай мяжы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы у Беларусі Конрад Паўлік.