Пасол РФ: затрыманыя ў Беларусі расіяне накіроўваліся ў трэцюю краіну
Пасол Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мезенцаў 30 ліпеня заявіў, што затрыманыя ў Беларусі расіяне накіроўваліся ў трэцюю краіну. Ён сцвярджае, што ў іх была працоўная дамова з зарэгістраванай у нашай краіне камерцыйнай фірмай, паведамляе ТАСС.
Мезенцаў падкрэслівае, што расійскія грамадзяне не маюць дачынення да нібыта спробы ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі. 25 ліпеня яны спазніліся на рэйс з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, таму і спыніліся часова ў санаторыі.
У МЗС Беларусі накіравана нота з патрабаваннем прадаставіць доступ консульскіх работнікаў да затрыманых.
Пра затрыманне ў Беларусі 33 расіян з прыватнай ваеннай кампаніі было аб'яўлена 29 ліпеня. Сцвярджалася, што агулам прыбыло "больш за 200 баевікоў". Іх мэтай была "дэстабілізацыя сітуацыі" ў нашай краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.