Пасольства Польшчы ўводзіць біяметрычныя візы
Адбіткі пальцаў давядзецца здаваць адзін раз у 59 месяцаў.
Біяметрычныя візы з 29 студзеня 2015 года пачне выдаваць пасольства Польшчы ў Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратарка польскай амбасады Ганна Дэрска.
Паводле новых правіл, для атрымання шэнгенскай візы неабходна будзе здаць адбіткі пальцаў рук. Спадарыня Дэрска патлумачыла, што кожны раз пры падачы дакументаў на візу здаваць адбіткі не трэба будзе. Гэта давядзецца рабіць адзін раз у 59 месяцаў.
З увядзеннем біяметрычных віз жадаючыя атрымаць шэнген павінны будуць асабіста з'явіцца ў пасольства, нават калі здаюць дакументы праз турфірму.
Здымацца адбіткі не будуць толькі ў дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.
Фота — ria.ru