Пастухі кінулі статак кароў на рэйках, а 82-гадовы пенсіянер яго выратаваў
Днямі чарговы статак кароў выйшаў на чыгунку ў Віцебскім раёне. Пастухі кінулі яго ды сыйшлі невядома куды. Каля сотні кароў маглі загінуць пад коламі цягніка, калі б не мясцовы пенсіянер.
82-гадовы дзядок, каб прыцягнуць увагу машыніста, зняў з сябе кашулю ды размахваў ёю. Калі цягнік зменьшыў хуткасць да мінімальнай, дзядуля яшчэ “паваяваў” з жывёлінамі, зганяючы іх з рэек. Дарэчы, такім чынам ратаваць калгасны статак пенсіянеру давялося ўжо не першы раз.