Патоп у Мазыры: за суткі выпала амаль паўтарамесячная норма ападкаў

Патоп у Мазыры: за суткі выпала амаль паўтарамесячная норма ападкаў

Надзвычайная колькасць ападкаў выпала 6 кастрычніка па паўднёвым усходзе Беларусі. Найбольш заліло Мазыр і Брагін, паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду амаль па ўсёй краіне прайшлі дажджы. Найбольшая колькасць ападкаў за суткі выпала ў Мазыры — 64 мм, што складае 142% месячнай нормы. На другім месцы ідзе Брагін — 60 мм, або 140%. Таксама моцныя дажджы прайшлі ў Івацэвічах — 46 мм (90%) і Жыткавічах — 42 мм (88%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі