Патрыярх павёз з Полаччыны частку мошчаў святой Еўфрасінні (фота)
Перад прыездам Патрыярха Кірыла ў Віцебск мясцовым студэнтам забаранілі кантактаваць з журналістамі. Прыезду Патрыярха Кірыла з гадзіны на гадзіну чакаюць у Віцебску, а старажытны Полацк толькі што развітаўся з кіраўніком РПЦ.
Учора Патрыярх узяў удзел у святочным набажэнстве з нагоды свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа Гасподняга. Патрыярх асабіста правёў чын Уздзвіжання, выкарыстоўваючы беларускую рэліквію — Крыж Святой Еўфрасінні Полацкай. Сёння з раніцы ён правёў у Крыжаўздзвіжанскім храме Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра святочную літургію, сустрэўся з кіраўніцтвам Полаччыны і адбыў у Віцебск.
Пасля завяршэння літургіі настаяцельніца манастыра матухна Еўдакія падаравала Патрыярху ікону святой Еўфрасінні з часцінай мошчаў святой. Царкоўны іерарх падараваў манастыру ікону Казанскай Божай Маці, а вернікам, што прысутнічалі на літургіі, ад імя Патрыярха раздалі невялічкія іконкі.
Нягледзячы на тое, што паломнікі з’ехаліся ў Полацк з усёй Беларусі (некаторыя ехалі цэлымі царкоўнымі прыходамі), кіраўніцтва ўсё ж сагнала сустракаць высокага госця школьнікаў і студэнтаў. Гэтыя групы “паломнікаў” адразу вызначаліся сярод іншых — моладзь “пасвілі” выкладчыкі. Здаецца, ні тым, ні другім гэта задавальнення не прыносіла.
У Віцебску Патрыярх мусіць правесці малебен на месцы былога канцлагера “Пяты полк”, дзе загінулі у гады вайны болей як сто тысяч людзей, правядзе набажэнства у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы і ўскладзе вянок да мемарыяла на плошчы Перамогі. Запланаванага папярэдне ўрачыстага адкрыцця рэканструяванай часткі плошчы не адбудзецца — будаўнікі не паспелі. У суботу ў горадзе правялі суботнік па падрыхтоўцы да візіту, зараз дворнікі спехам падбіраюць апошняе смецце.
Заўтра, у панядзелак, у Летнім Амфітэатры мусіць адбыцца сустрэча Патрыярха з віцебскай моладдзю. Напярэдадні моладзь праінструктавалі: акрамя звычайных парад “не піць, не курыць, весці сабе прыстойна” ў некаторых навучальных установах студэнтам строга забаранілі... кантактаваць з журналістамі. Маўляў, “нячэсныя” журналісты падкладуць пад вашы выявы “няправільны” тэкст — і дрэнна будзе ўсім.
Фота аўтара