А. Патупа: На Савеце быў адзін пракол - не запрасілі незалежныя СМІ

У першым пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета, створанага пры адміністрацыі прэзідэнта, з апазіцыйных палітыкаў удзельнічаў толькі прафесар Станіслаў Багданкевіч, іншыя не былі запрошаныя.
У пасяджэнні, якое працягвалася дзве гадзіны, удзельнічалі 28 чалавек з 29-ці, якія ўвайшлі ў гэтую структуру (па паважнай прычыне не змагла прысутнічаць Наталля Андрэйчык, старшыня прэзідыюма Рэспубліканскай калегіі адвакатаў).

Як паведаміў Еўрарадыё Аляксандр Патупа, ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў, на пасяджэнні абмяркоўвалі пераважна "метадалагічныя пытанні". Аляксандр Патупа лічыць, што на пасяджэнні Савета, якім, нагадаем, кіруе кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей, быў толькі адзін пракол - не былі запрошаныя незалежныя СМІ. Пра гэта Патупа і выказаўся. А вось дзяржаўныя СМІ былі прадстаўлены.

Былі запланаваныя тры бліжэйшых пасяджэнні Савета (ён будзе збірацца 1 раз на 2 месяцы, бліжэйшае пасяджэнне адбудзецца ў сакавіку), якія будуць прысвечаныя праблеме крызіса, выбарчай сістэмы, правам чалавека.

Нагадаем, што мэтай стварэння Грамадска-кансультацыйнага савета з'яўляецца "абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапановаў па больш актыўным уцягванні Беларусі ў агульнасусветныя працэсы, удасканаленні накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны".


Спіс удзельнікаў Грамадска-кансультацыйнага савета






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі