Паўднёваафрыканскі слон дачакаўся свабоды — вось чаму гэта гістарычная падзея
Слон, фота ілюстрацыйнае
Слана Чарлі, якога 40 гадоў трымалі ў няволі, выпусцілі ў дзікую прыроду з заапарка ў Паўднёвай Афрыцы.
Яго злавілі ў 1984 годзе ў нацыянальным парку Хванге ў Зімбабвэ, піша ВВС. Тады Чарлі было два гады. Сланяня адвезлі ў цырк у ПАР і навучылі трукам. А ў пачатку 2000-х яго перавялі ў адзіны ў краіне нацыянальны заапарк.
Апошнімі гадамі арганізацыі па абароне жывёл дамагаліся вызвалення слана, турбуючыся за яго здароўе. Зааабаронцы кажуць, што вызваленне слана — гэта "гістарычная падзея", якая стала магчымай дзякуючы шматгадовым перамовам з урадам ПАР. Адзін з фондаў, які займаецца абаронай жывёл, падаў навуковыя доказы таго, што сланы пакутуюць у заапарках.
Чарлі ўжо прыбыў у свой новы дом у прыватным запаведніку ў правінцыі Лімпапо.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.