Дзіця неспадзявана знайшло на пляжы сляды дыназаўра

Тиган, школьніца, якая знайшла сляды дыназаўра падчас прагулкі

Тиган, школьніца, якая знайшла сляды дыназаўра падчас прагулкі / ВВС

Дзесяцігадовая Брытанская школьніца Тыган гуляла па пляжы і натыкнулася на сляды дыназаўра, якім больш за 200 мільёнаў гадоў, піша ВВС.

Дзяўчынка заўважыла 5 велізарных слядоў. Адлегласць паміж імі складае прыкладна 75 см.

"Мы выявілі нейкія вялікія дзіркі ў зямлі, падобныя на сляды дыназаўра. Мама зрабіла некалькі фатаграфій і адправіла іх у музей", — распавядае Тыган.

Спецыялісты вывучылі іх і мяркуюць, што сляды і праўда належаць вялізнаму траваеднаму даўгашыяму дыназаўру.

Куратар палеанталагічнага аддзела Нацыянальнага музея Уэльса паведаміла Тыган і яе маме Клэр, што "практычна ўпэўненая, што гэта сапраўдныя адбіткі лап дыназаўра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі