Паўла Севярынца адпусцілі пасля канфіскацыі кніг Пазняка

Учора ўвечары ў 22:00 сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з Беластока. Пасля прад’яўлення пашпарта Севярынца павялі на асабісты дагляд і канфіскавалі кнігі Зянона Пазняка, паведамляе прэс-служба БХД.

Да трэцяй гадзіны ночы супрацоўнікі гродзенскай мытні складалі паперы аб канфіскацыі. Цяпер кнігі "Тэрра Дэй”, "Развагі”, "Парcіваль” і іншыя будуць накіраваныя ў Гродзенскі гарвыканкам у камісію па экстрэмізме.

"Гродзенскія мытнікі павінныя ставіць помнік Зянону Пазняку як заснавальніку Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай мытні, а не канфіскоўваць ягоныя кнігі на мяжы. Добра, што ў Гарадзенскім аблвыканкаме цяпер будуць уважліва чытаць мастацкія кнігі і публіцыстыку Зянона”, - гаворыць Севярынец. Ён збіраецца абскардзіць канфіскацыю кніг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі