Таццяну Севярынец да суда адпусцілі дадому

Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец / Радыё "Рацыя"

Маці палітыка Паўла Севярынца Таццяну да суда адпусцілі дадому. Пра гэта паведаміла ейная дачка вядомы педагог і пісьменніца Ганна Севярынец.

"Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку", — напісала Ганна ў сацсетках.

Адміністрацыйная справа будзе разглядацца 25 студзеня.

"Прыцягнулі мяне за тое, што я размяшчала ў сябе ў фэйсбуку яшчэ пры цары Гароху нейкія матэрыялы, якія зараз прызнаныя "экстрэмісцкімі" і яны забароненыя, — кажа Таццяна Севярынец на відэа сілавікоў. — Але на той момант яны не былі забароненыя і лагатыпы не былі тады забароненыя. На жаль, я не валодаю такімі ведамі і не змагла пачысціць свой тэлефон і сваю старонку належным чынам так, каб не прыцягваць да сябе ўвагу адпаведных органаў. Канечне, я буду ўдзячная, калі мне хтосьці дапаможа гэта зрабіць".

Нагадаем, пра затрыманне Таццяны Севярынец стала вядома ў аўторак 9 студзеня. У той жа дзень з вялікім ціскам яе шпіталізавалі. Сын Севярынец з'яўляецца сузаснавальнікам партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Ён быў затрыманы яшчэ да выбараў 2020 года, а ў траўні 2021-га асуджаны на сем гадоў паводле абвінавачвання ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках". Праваабаронцы прызналі Паўла Севярынца палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі