Затрыманую Таццяну Севярынец шпіталізавалі з ціскам
Таццяна Севярынец
Затрыманую Таццяну Севярынец шпіталізавалі ўвечары 9 студзеня з прычыны ціску. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яе дачка Ганна.
Як распавядала Еўрарадыё, віцебскую актывістку затрымалі зранку ў аўторак. Паводле неафіцыйных звестак, у яе сацсетках нібыта знайшлі падпіскі на так званыя "экстрэмісцкія" рэсурсы.
Віцяблянка Таццяна Севярынец — маці палітвязня Паўла Севярынца (у 2021-м ён быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) і пісьменніцы Ганны Севярынец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.