У Драгічыне будуць судзіць дырэктара ваенна-гістарычнага музея
Сяргей Гранік
У студзені ў Драгічыне павінен адбыцца суд над дырэктарам мясцовага ваенна-гістарычнага музея Сяргеем Гранікам, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ён уваходзіў у раённую выбарчую камісію ад Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У лістападзе 2023 года да Граніка ў інтэрнат прыйшлі з ператрусам. Афіцыйная версія — пошук самагоннага апарату і самагонкі, хаця Гранік не п'е.
Падчас ператрусу ў дырэктара знайшлі патрон польскай вытворчасці 1930-х гадоў. Сам патрон прызначаны для вінтоўкі "Маўзер" узору 1894 года. Гэта расцанілі як "незаконнае захоўванне боепрыпасаў" і пачалі на Граніка крымінальную справу.
Праваабаронцы мяркуюць, што патрон мог быць падкінуты. Крымінальную справу супраць дырэктара музея яны звязваюць з будучымі "выбарамі", прызначанымі на люты 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.