У Мінску затрыманы Павел Севярынец
Затрыманне Паўла Севярынца / svaboda.org
У Мінску каля свайго дома быў затрыманы Павел Севярынец. Відавочцы затрымання спрабавалі яго адбіць ад людзей у цывільным, якія запхнулі яго ў мікрааўтобус і павезлі. Палітык сёння прысутнічаў на Камароўскім рынку, дзе праходзіць збор подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкага крэсла.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" таксама паведамляе як мінімум пра сем затрыманых актывістаў у Мінску. Сярод іх Вольга Нікалайчык, Валянцін Фралоў, Вераніка Мішчанка і Алег Баброўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.