Паўночнакарэйскія СМІ паведамляюць пра візіт у Пхеньян прадстаўніка МЗС Беларусі
Яўген Шастакоў прыбыў з візітам Пхеньян
У Пхеньян з візітам прыбыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў. Візіт пачаўся ў аўторак, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).
На сайце і ў сацсетках беларускага МЗС на дадзены момант інфармацыя пра гэты візіт адсутнічае.
У верасні 2023 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным вылучаў ідэю, каб Мінск, Масква і Пхеньян падумалі пра "супрацоўніцтва на траіх". Заява прагучала пасля візіту кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына ў Расію. "Я думаю, што мы можам падумаць і аб супрацоўніцтве дзесьці на траіх. Паўночная Карэя, Расія. Ведаю, што цікавасць велізарны ў карэйцаў да вас. Я думаю, кавалак працы і Беларусі там знойдзецца. З улікам тых праблем, якія існуюць", — заявіў тады Лукашэнка. Тады ж ён распавёў Пуціну аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Афрыкі. Пасля ўвядзення санкцый супраць Беларусі краіна страціла еўрапейскі рынак і цяпер адчайна шукае новыя магчымасці для збыту прадукцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.