Павел Латушка даў паказанні па справе аб замаху на забойства 

Павел Латушка

Павел Латушка

Павел Латушка даў паказанні па справе аб замаху на яго забойства. Пра гэта паведамляе прэс-служба палітыка.

24 ліпеня палітэмігрант даў паказанні пракурору нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Ён праходзіць пацярпелым па справе аб "падбухторванні ўстаноўленай асобы да забойства, якое ажыццяўлялася асобай, датычнай да дзейнасці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча".

Латушка даў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Яго вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пад наглядам нацыянальнай пракуратуры.

Палітык таксама перадаў польскім парваахоўнікам некалькі пакетаў матэрыялаў з пагрозамі: "Падчас дачы паказанняў мною таксама былі перададзеныя некалькі сабраных пакетаў матэрыялаў з пагрозамі, адрасаванымі як у мой адрас, так і ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, якія працягваюць весці барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі