Павел Савіцкі стаў гульцом брэсцкага "Руха"
Павел Савіцкі стаў гульцом брэсцкага "Руха". Паўабаронца падпісаў кантракт да канца сезона 2021 года, паведамляе клубная прэс-служба.
Савіцкаму 26 гадоў. Ён — ураджэнец Гродна, гуляў за мясцовы "Нёман", у 203 матчах забіў 70 галоў. З канца 2017-га быў у брэсцкім "Дынама", за тры сезоны згуляў 99 паядынкаў, забіў 42 галы. У 2019 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі. Павел Савіцкі — гулец нацыянальнай зборнай.
"Рух" сур'ёзна ўмацоўваецца, у асноўным былымі брэсцкімі дынамаўцамі. Гэта і Габі Кікі, і Павел Паўлючэнка, і Дзяніс Лапцеў, і Эліс Бакай, і Дэвід Тэкла Тве. Галоўны трэнер каманды — Кірыл Альшэўскі, які раней працаваў з БАТЭ. Сёлета "Рух" можа пазмагацца за медалі нацыянальнага першынства. А вось перспектывы брэсцкага "Дынама" пакуль цьмяныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.