Пазачарговая сесія ўкраінскага парламента збярэцца 28 студзеня

Пазачарговая сесія пачнецца ў аўторак, 28 студзеня, а 11-й гадзіне паводле беларускага часу. Ініцыятарам яе склікання з'яўляецца ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч. Як чакаецца, галоўнай тэмай стане абмеркаванне пытанняў аб выхадзе Украіны з цяжкага крызісу, у якім яна знаходзіцца ў апошнія месяцы. Таксама выказваліся меркаванні. што Вярхоўная Рада можа разгледзець пытанне аб увядзенні ва Украіне надзвычайнага становішча.

Нагадаем, у Кіеве з 19 студзеня працягваліся сутыкненні дэманстрантаў і сілавікоў. З абодвух бакоў пацярпелі сотні людзей. Сярод пратэстоўцаў ёсць некалькі загінулых, у тым ліку і беларус Міхаіл Жызнеўскі. Дзясяткі актывістаў былі затрыманыя, параненых вывозяць з бальніц, шэраг пратэстоўцаў зніклі, іх шукаюць сваякі і паплечнікі.

23 студзеня ў Кіеве мусяць прайсці перамовы Віктара Януковіча і лідараў Майдана. На працягу дня іх пачатак неаднаразова пераносіўся.

З'явілася відэа, як "Беркут" здзекуецца з затрыманага пратэстоўца
 

Фота — ria.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі