Пажар на Арэхаўскім ільнозаводзе мог здарыцца ад падпалу (відэа)

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Як паведамляла Еўрарадыё, пажар на ільнозаводзе ў Аршанскім раёне адбыўся 25 верасня. Дарэчы, 19 верасня гэты завод наведваў Аляксандр Лукашэнка.

Паведамленне пра пажар паступіла каля 9.20. Тушылі пажар 10 выратавальніцкіх машынаў, 57 ратавальнікаў, 15 работнікаў ільнозавода і 5 адзінак дапаможнай тэхнікі. У 10.10 пажар быў лакалізаваны. У выніку пажару знішчана 50 т ільнотрасты, выратавана 720 т. 

На месцы здарэння зараз працуюць следчыя, разглядаюцца дзве версіі пажару.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі