Пецярбургскі СКА выйграў Кубак Гагарына. Відэа
Мінскае “Дынама” заняло 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Санкт-пецярбургскі СКА перамог у пятым матчы фінальнай серыі ў барацьбе за Кубак Гагарына казанскі “Ак Барс” з лікам 6:1. Клуб упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам ганаровага трафея.
У вырашальным паядынку, які праходзіў у Казані, пецярбургскі клуб адразу завалодаў ініцыятывай і ўжо ў першым перыядзе накіраваў у браму сапернікаў ажно чатыры шайбы. Далейшая гульня не дазваляла “барсам” супрацьстаяць армейскаму клубу.
Выніковы лік у фінальнай серыі — 4:1 на карысць СКА.
“Ак Барс” выйграваў Кубак Гагарына двойчы — у 2009 і 2010 гадах. Летась кубак дастаўся магнітагорскаму “Металургу”. Дарэчы, у “Ак Барсе” цяпер выступаюць тры беларускія хакеісты — Уладзімір Дзянісаў, Канстанцін Кальцоў і Сяргей Касціцын.
Мінскае “Дынама” па выніках завершанага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі заняло 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У плэй-оф беларускі клуб саступілі ў чвэрцьфінале фінскаму “Ёкерыту”.
Фота: ska.ru