Пецярбургскія камуністы падымаюцца на абарону Лукашэнкі

Каля філіяла тэлекампаніі НТВ ў Санкт-Пецярбургу камуністы правядуць пікет, накіраваны супраць правакацыйных фільмаў пра Лукашэнку, паведамляе сайт mr7.ru. Па словах каардынатара пікету Андрэя Арлова, з ініцыятывай правесці мерапрыемства выступілі радавыя чальцы КПРФ. Сам Арлоў адзначыў, што ён не разумее, чаму тэлевізійшчыкі здымаюць кіно менавіта пра Лукашэнку.  Па яго словах, тэлеканал НТВ мог бы зняць кіно пра кожнага з расійскіх чыноўнікаў, прычым не дзвюхсерыйны, а пяцісерыйны.

Разам з камуністамі ў пікеце, які называецца "У абарону Лукашэнкі ад паклёпу", прымуць удзел прадстаўнікі Руска-Беларускага брацтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі