Пенсіянер з Горак параніў сябе з страляючай асадкі

Жыхар Горак стрэліў у сябе з страляючай асадкі / sudexpert.gov.by
Жыхар Горак стрэліў у сябе з страляючай асадкі / sudexpert.gov.by

У Горках 66-гадовы мясцовы жыхар стрэліў у сябе з самаробнай страляючай асадкі і атрымаў сур'ёзнае раненне, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Мужчына расказаў міліцыянтам, што выпадкова знайшоў у адной з гаспадарчых пабудоў свайго дома патроны і металічны прадмет, падобны да асадкі. Раней гэтыя прадметы належалі яго памерламу бацьку.

Пенсіянер планаваў занесці знаходку ў міліцыю. Але праз дзень ці два ў нецвярозым стане вырашыў выпрабаваць асадку. Ён уставіў у яе патрон і паспрабаваў стрэліць у дошку. Але стрэл не адбыўся. Тады мужчына павярнуў прыладу ствалом да сябе, і ў гэты момант адбыўся стрэл. Пенсіянер атрымаў раненне ў жывот. Асадку ён выкінуў і выклікаў медыкаў.

Медэкспертыза ацаніла раненне як цяжкое цялеснае пашкоджанне.

Міліцыянты знайшлі ў доме мужчыны два фрагменты металічнай трубкі, гільзу і два заводскія патроны. На яго пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі