На Мядзельшчыне мужчына страляў з вінтоўкі па школьніках
Мядзелец страляў па дзецях з вінтоўкі, ілюстрацыйнае фота
Крымінальную справу за хуліганства пачалі на 62-гадовага жыхара Мядзельскага раёна, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Мужчына пражываў на ўскраіне адной з вёсак. Паведамляецца, што яму дужа не падабаўся шум вуліцы і праезнага транспарту.
Неяк раз каля яго дома на пітбайках каталіся дзеці. Вясковец, абураны шумам, дастаў з шафы пнеўматычную вінтоўку і пачаў страляць па іх. У выніку, ён пацэліў у жывот аднаму сямікласніку.
Спалоханыя дзеці расказалі пра здарэнне суседу, а той затэлефанаваў у міліцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.