Перад канцэртам "Океана Ельзи" арганізатары выклалі ў продаж яшчэ 300 квіткоў

Як даведалася Еўрарадыё, за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрту ў касах мінскага Палаца спорту з’явяцца яшчэ 300 квіткоў на танцпол. Такім чынам арганізатары беларускага "Dolce Vita"-туру вырашылі пайсці насустрач шматлікім прыхільнікам творчасці гурта. Нагадаем, што ўсе квіткі на канцэрт “Океан Ельзи” ў Мінску былі прададзеныя за 45 дзён.

Еўрарадыё працягне сачыць за гастрольным турам "Океан Ельзи". Неўзабаве чакайце справаздачу з прэс-канферэнцыі і вялікі фотарэпартаж з канцэрту "Океан Ельзи" ў Палацы спорту.

Увага! Для ўсіх удзельнікаў конкурсу Еўрарадыё – па просьбе арганізатараў квіткі на канцэрты "Океан Ельзи" ў Брэсце, Баранавічах і Гомелі будуць разыграныя ў нашым вечаровым эфіры ў суботу, 15-га траўня. Сачыце за навінамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі