Перад картэжам Лукашэнкі ў Гомелі абвалілася кампазіцыя з кветак

Перад картэжам Лукашэнкі ў Гомелі абвалілася кампазіцыя з кветак

У Гомелі кветкавая кампазіцыя на плошчы Леніна павалілася, калі міма праязджаў аўтамабільны картэж Аляксандра Лукашэнкі

"Уся прыгажосць павалілася ў момант, калі праязджаў чалавек, дзеля якога яна ставілася", — цытуе сайт "Моцныя навіны" відавочцу здарэння.

Дарэчы, падобны інцыдэнт адбыўся і крыху пазней — каля новай паліклінікі на вуліцы Мазурава, якую адчыняў кіраўнік дзяржавы. Пасля выступу Лукашэнкі моцны вецер перакуліў кветнік з петуніямі. Сам беларускі кіраўнік на гэты час паспеў зайсці ў будынак паліклінікі, паведамляе паблік "ЧП Гомель" у сацсетцы "Вконтакте".

Дасціпнікі ўжо прыгадалі вядомую сітуацыю, калі на ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча вецер валіў вянок. 

Перад картэжам Лукашэнкі ў Гомелі абвалілася кампазіцыя з кветак
У Гомелі перад картэжам Лукашэнкі абвалілася кампазіцыя з кветак / gomel.today
Перад картэжам Лукашэнкі ў Гомелі абвалілася кампазіцыя з кветак
У Гомелі каля паклінікі, адкрытай Лукашэнкам,і абвалілася кампазіцыя з кветак / vk.com/wall-131126363_178245

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі