Перад Новым годам МАРГ прыкрыў 10 крамаў расійскай гандлёвай сеткі "Светофор"

Перад Новым годам МАРГ прыкрыў 10 крамаў расійскай гандлёвай сеткі "Светофор"

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыпыніла працу 10 крамаў расійскай гандлёвай сеткі "Светофор". Яны будуць зачыненыя з 30 снежня да 29 студзеня. Прычынай сталіа парушэнні заканадаўства аб гандлі, распавёў БЕЛТА начальнік аддзела каардынацыі кантрольнай дзейнасці МАРГ Кірыл Слабко.

Падчас праверак, якія праводзіла МАРГ, у крамах у абласных цэнтрах і Мінску былі выяўленыя наступныя парушэнні: не выконваўся асартыментны пералік тавараў, прадавалася прадукцыя са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Пры гэтым чыноўнікі загадзя паведамілі кіраўніцтву крама пра тэрміны праверак. 

Крамы сеткі "Светофор" працуюць як дыскаўнтары. Для іх пастановай МАРГ №74 ад 19 лістапада 2020 года вызначаны асобны асартыментны пералік тавараў — больш просты. Але нават гэты просты пералік не выконваўся, кажа Слабко. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі