Пераможцу Мінскага паўмарафону дыскваліфікавалі за допінг

Пераможцу Мінскага паўмарафону дыскваліфікавалі за допінг

Беларускую лёгкаатлетку Людмілу Ляховіч (дзявочае прозвішча Каваленка) дыскваліфікавалі за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. 

Паведамляецца, што спартоўка парушыла антыдопінгавыя правілы у перыяд з 11 снежня 2010 года да 11 красавіка 2014 года (абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта).

Дыскваліфікацыю вынесла дысцыплінарная камісія БФЛА. Яна будзе дзейнічаць два гады — з 31 кастрычніка 2017 года па 30 кастрычніка 2019 года. Таксама скасоўваюцца вынікі выступаў Ляховіч за перыяд з 27 чэрвеня 2012 года па 10 красавіка 2016-га.

Дарэчы, да 2014 года Ляховіч выступала за Украіну. Прадстаўляць Беларусь яна атрымала права ў 2017 годзе. У складзе нацыянальнай зборнай яна заваявала залаты медаль у камандным заліку Кубка Еўропы ў бегу на 10 000 метраў. Таксама спартоўка была пераможцай Мінскага паўмарафона ў 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі