Ператрусы ў пінскіх журналістаў Ярашука і Якімуша

Ператрусы ў пінскіх журналістаў Ярашука і Якімуша

Зранку 19 сакавіка перасталі выходзіць на сувязь два пінскія журнаісты выдання "Медиа-Полесье". Пра гэта прэс-службе БАЖ расказала галоўная рэдактарка выдання Святлана Гарда.

У 6.30 невядомыя сталі ламіцца ў дзверы да відэакарэспандэнта Андрэя Якімуша. Пра гэта ён паспеў паведаміць калегу. 

Ператрус таксама адбываецца дома ў журналіста Віктара Ярашука. З чым могуць быць звязаныя ператрусы ў пінскіх журналістаў, пакуль не вядома.

Абодва раней адбылі "суткі" па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі