Першай саперніцай Азаранкі на Australian Open стане Юхана Ларсан
Лёсаванне адкрытага чэмпіянату Аўстраліі прайшло мінулай ноччу.
Шведка займае ў рэйтынгу WTA 90-е месца, беларуска — 2-е. На шляху да фіналу патэнцыйнымі саперніцамі Вікторыі Азаранкі могуць стаць Марыя Шарапава, Алена Янкавіч, Каралін Вазняцкі, Агнешка Радваньска і Святлана Кузняцова.
Нагадаем, што ў апошнія два гады Азаранка перамагала на Australian Open. Сёлета турнір стартуе ў панядзелак, 13 студзеня.