Першую партыю БелДжы на новым заводзе ў Барысаве выпусцяць у канцы траўня
Першы аўтамабіль БелДжы выпусцяць на новым заводзе ў Барысаве ў канцы траўня. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашку, будаўніча-мантажныя працы на новым прадпрыемстве выкананыя амаль на 100% і цяпер ідзе наладка абсталявання. 15-20 траўня пачнецца зборка выпрабавальнай партыі і такім чынам з’явіцца першае аўто, сабранае ў Беларусі па поўным цыкле — ад зваркі да выпрабавання.
Пры гэтым афіцыйнае адкрыццё заводу і пачатак масавай вытворчасці запланаваныя на верасень.
Праектная магутнасць завода на першым этапе складзе 60 тысяч машын на год. На ўжо існуючым заводзе наладзілі выпуск красовера Geely Emgrand X7, седана Geely SC7 і хэтчбэка Geely LC Cross.