Першы цягнік з венесуэльскай нафтай выйшаў з Адэсы
Першы цягнік з венесуэльскай нафтай адправіўся раніцай 1 траўня з Адэсы ў Беларусь, піша "Комсомольская правда в Белоруссии". 57 чыгуначных цыстэрнаў з 4,413 тысячамітон венесуэльскай нафты будуць у Мазыры раніцай 2 траўня. 1 траўня пасля абеда з Адэсы адправіцца і другі састаў з венесуэльскай нафтай гатунку "Санта-Барбара". Яшчэ адзін цягнік ужо загружаны і чакае афармлення неабходных дакументаў.
Усяго ж з Украіны ў Беларусь накіруюцца 22 цягнікі з венесуэльскай нафтай, паведамляе агенцтва БелаПАН. Рытм у 2 цягнікі ў суткі будзе вытрымлівацца, пакуль усе 80 тысяч тон нафты не апынуцца ў Мазыры.