Першы энергаблок БелАЭС зноў падключаны да сеткі
Беларуская атамная станцыя / Еўрарадыё
Першы энергаблок БелАЭС у пятніцу зноў падключаны да энергасеткі, паведамляе Мінэнерга.
На дадзены момант работнікі станцыі павышаюць электрычную магутнасць турбагенератара, цяпер яна складае 125 МВт.
У сераду, 17 лістапада, першы блок атамнай станцыі быў адключаны ад энергасістэмы аўтаматыкай. Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч растлумачыў, што "паступіў адзін некарэктны сігнал, які прывёў да спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы абароны, і блок быў адключаны ад сеткі". Па словах міністра, дыягностыка паказала, што ўсе тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне знаходзяцца ў працаздольным стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.