Першыя паўфіналісты хакейнага чэмпіянату свету — Фінляндыя і Расія
18 траўня праходзяць чвэрцьфінальныя матчы 81-га чэмпіянату свету па хакеі. Ужо сталі вядомыя першыя паўфіналісты — гэта каманды Фінляндыі і Расіі.
Каманда Расіі сустракалася ў Парыжы са зборнай Чэхіі і выйграла з лікам 3:0 (2:0, 0:0, 1:0).
Адначасова ў Кёльне праходзіла сустрэча зборных Фінляндыі і ЗША. Фіны апынуліся мацнейшымі і таксама выйгралі "ўсухую" — 2:0 (0:0, 1:0, 1:0).
Сёння ў 21.15 пройдуць яшчэ дзве сустрэчы. У Парыжы адбудзецца матч Швейцарыя — Швецыя, а ў Кёльне падужаюцца Канада і Нямеччына.