Пешаходныя вуліцы могуць з'явіцца ў кожным раёне Мінска

Пешаходныя вуліцы могуць з'явіцца ў кожным раёне Мінска

У Мінску плануецца стварыць яшчэ шэсць пешаходных вуліцаў. Пра гэта намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч распавёў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". 

"Ідэя генеральнага плана такая, што буйныя раёны Мінска разглядаем як самастойныя гарады. І там таксама павінны з'явіцца свае пешаходныя вуліцы. Іх павінна быць як мінімум шэсць", — растлумачыў чыноўнік.

Нагадаем, што нядаўна ў сталіцы абвясцілі пешаходнай частку вуліцы Камсамольскай. Пры гэтым на ёй пакінулі праезную частку. 

Семянкевіч паведаміў таксама, што ў цэнтры Мінску будуць з'яўляцца сучасныя будынкі — нават у гістарычнай забудове. "Горад — гэта дынамічнае асяроддзе, і, вядома, новыя аб'екты абавязаны з'яўляцца ў цэнтры, і нават у гістарычным цэнтры. Нельга абмяжоўвацца толькі захаванасцю старога. Мінулыя эпохі адбіліся ў забудове цэнтра горада, нам таксама ёсць, што сказаць будучым пакаленням", — цытуе БЕЛТА словы намесніка міністра. Разам з тым ён прызнаў, што новыя будынкі варта гарманічна ўпісваць у створанае раней гарадское асяроддзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі