“Пінскдрэў” пачаў запрашаць на працу гастарбайтэраў
Прадпрыемсты холдынгавай кампаніі размясцілі аб’яву, у якой на працу запрашаюць “мужчын і жанчын — жыхароў Украіны”.
Яе транслююць на мясцовым тэлеканале “Варяг”. Замежным рабочым абяцаюць навучанне, годны заробак і жыллё.
Нагадаем, ад пачатку чэрвеня на "Пінскдрэве" перайшлі на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Прычынай называлася "складаная эканамічная сітуацыя" ды зніжэнне попыту на прадукцыю.
Фота — bymedia.net