Пітон укусіў за нос кітайскую турыстку, якая хацела пацалаваць яго

Пітон укусіў за нос кітайскую турыстку, якая хацела пацалаваць яго

У Таіландзе падчас змяінага шоў 9 студзеня адбыўся нечаканы інцыдэнт.

29-гадовая турыстка з Кітая Джын Цзын, як піша interfax.by, занадта блізка падышла да пітона і крыху нахілілася, спрабую пацалаваць яго. Аднак змяя нечакана для ўсіх сарвалася з месца і ўчапілася зубамі дзяўчыне ў твар. Відэазапіс здарэння, зроблены відавочцамі, з'явіўся на YouTube.

Пацярпелую даставілі ў міжнародны шпіталь Пхукет, дзе ёй наклалі некалькі швоў. Пасля гэтага дзяўчына адразу пакінула шпіталь і вырашыла лячыцца амбулаторна. Кампанія, адказная за атракцыён з жывёламі, заплаціла ёй каля 3200 долараў.

Дарэчы, сеткаваты пітон, які ўкусіў кітаянку, не атрутны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі