Pixies прадстаўляюць свежы ЕР і відэа (глядзець)
Гэта першая студыйная пласцінка гурта за апошнія 22 гады.
Амерыканскі індзі -гурт Pixies выпусціў новы EP пад мінімалістычнай назвай “ЕР-1”. Міні-альбом, складаецца з чатырох трэкаў “Andro Queen”, “Another Toe In The Ocean”, “Indie Cindy” і “What Goes Boom”. Трэк “Indie Cindy” гурт праілюстраваў відэа, якое размясціў на сваім канале на YouTube. Альбом можна набыць на афіцыйным сайце Pixies у электронным выглядзе і на вініле.
Праца над міньёнам вялася ў студыі ва Уэльсе пад кіраўніцтвам прадзюсара Гіла Нортана. Пласцінка стала першай студыйнай працай Pixies за апошнія 22 гады. Апошнім паўнавартасным студыйным альбомам каманды стаў “Trompe le Monde”, які датуецца1991-м годам.
Таксама рэліз адметны тым, што гэта першая праца Pixies, якая выйшла пасля сыходу з гурта басістка Кім Дзіл, якая пакінула калег у сёлета асабліва не тлумачачы прычын. На замену ёй прыйшла Кім Шэтак, якая раней удзельнічала ў The Muffs і The Pandoras. З ёй каманда накіруецца ў тур, які стартуе 29 верасня.
На пачатку лета Pixies ужо прадставілі публіцы сінгл “Bagboy”.
Фота: clashmusic.com