Pixies саспелі для паўнафарматнага альбома
Пласцінку "Indy Cindy" варта чакаць ужо 28 красавіка.
Пасля серыі мін'ёнаў ветэраны альт-рока Pixies нарэшце анансуюць паўнафарматны альбомам, першы за больш чым 20 гадоў. Як паведамляецца, кружэлка пад назвай "Indy Cindy" выйдзе 28 красавіка на ўласным лэйбле гурта Pixiesmusic.
Альбом уключыць у сябе ўсе чатыры раней выпушчаныя сінглы. Вышэйпералічаныя EP былі даступныя выключна ў сеткавым фармаце, аднак сам альбом плануецца выпусціць на традыцыйных CD-носьбітах і на вініле. Матэрыял альбома запісваўся восенню 2012-га года на студыі ва Уэльсе. Прадзюсаваннем "ndy Cindy" займаўся даўні паплечнік Pixies Гіл Нортан, які працаваў над класічнымі дыскамі каманды "Doolittle" і "Bossanova".
Наконт сваёй пятай пласцінкі музыкі кажуць, што яе запіс ім быў проста жыццёва неабходны. У цяперашнім складзе Pixies ўяўляюць сабой трыа пасля сыходу басісткі Кім Дыл на пачатку мінулага года. Музыкі спрабавалі замяніць яе цёзкай Кім Шэтак, аднак апошняя не прыжылася ў калектыве. Улетку гэтага года Pixies плануюць правесці маштабнае сусветнае турнэ ў падтрымку камбэк-альбома.
Фота: theguardian.com