Плата за газ і святло для сям'і з 3 чалавек можа вырасці на 30-60 тысяч рублёў
У Беларусі плануюць адмяніць чарговую льготу — у тарыфы на газ і святло ўключаць ПДВ 20%. Такія меры прадугледжаныя ў бюджэце на 2016 год і тлумачацца патрабаваннямі МВФ. Еўрарадыё падлічвае, на колькі ўдарыць па кішэні беларусаў магчымасць дзяржавы ўзяць чарговы крэдыт.
Сям'я з 3 чалавек, якая эканоміць электрычнасць і мае газавы лічыльнік
За месяц такая сям'я выпальвае 3 кубы газу і 150 кВт электрычнасці — гэта 7 000 за газ і 143 000 за электрычнасць. Сума — 150 000 тысяч за месяц. Для такой сям'і падаражэнне складзе 30 тысяч.
Сям'я з 3 чалавек, якая эканоміць электрычнасць, але не мае газавага лічыльніка
За месяц яны трацяць стандартныя 150 кВт, але за газ плацяць згодна з тарыфам 18 150 за чалавека — 54 450 за месяц. У суме — 197 450. Для такой сям'і падаражэнне складзе 40 тысяч.
Сям'я з 3 чалавек, якая не мае лічыльніка газу і траціць 250 кВт электрычнасці за месяц.
Плаціць 54 450 за газ і 238 250 за электрычнасць. У суме — 292 700. Для такой сям'і падаражэнне складзе 58 540.