Playboy закрывае офіс ва Украіне
Playboy Украіна з пачатку наступнага года спыніць сваё існаванне. Пра гэта паведаміў у Facebook саўладальнік украінскай версіі часопіса Аляксандр Шаўчэнка. Паводле яго слоў, гэта рашэнне галоўнага офіса, які не назваў прычыну такога рашэння. Сам Шаўчэнка мяркуе, што закрыццё можа быць звязана са спецвыпускам часопіса пра вайну ва Украіне, які выйшаў у сакавіку 2022-га і не быў узгоднены з галоўным офісам.
Аляксандр Шаўчэнка падкрэслівае, што ў той час, калі Playboy закрывае офіс ва Украіне, у Расіі яго не закрылі.
Украінская версія часопіса выдавалася з 2005 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.