Пол Макартні выступіць у Белым доме
Сэр Пол Макартні (Paul McCartney) будзе уганараваны Гершвінаўскай узнагародай, якую ўручае Бібліятэка Кангрэса ЗША. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 2 чэрвеня ў Белым доме ў прысутнасці
Прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Сёлета прэмія ўручаецца ў трэці раз, у
2008-м і 2009-м яе лаўрэатамі станавіліся Пол Сайман (Paul Simon) і
Стыві Ўандэр (Stevie Wonder). Арганізатары прэміі свой выбар
растлумачылі тым, што ім «было цяжка знайсці выканаўцу, які аказаў
большы ўплыў на поп музыку».
У межах цырымоніі ўручэння адбудзецца гала-канцэрт, у якім возьме ўдзел сам Макартні, а таксама Дэйв Гроўл (Dave Grohl) з Foo Fighters, Стыві Ўандэр (Stevie Wonder), Элвіс Кастэла (Elvis Costello), вакаліст White Stripes Джэк Уайт (Jack White) і іншыя.
Нагадаем, што тыдзень падчас вэб-чата з прыхільнікамі, макартні таксама расказаў, што рыхтуе да выпуску рэмайстарынг альбома Wings.
Аднак дакладнай даты яго выхаду не назваў.
Фота: 30daysout.wordpress.com