Полацкі прадпрымальнік прайграваў грошы кліентаў у казіно

Азартны прадпрымальнік з Полацку прайграваў грошы сваіх кліентаў у казіно, не выконваючы замовы. Мужчына займаўся ўсталяваннем вокнаў з ПВХ, шафаў-купэ, металічных дзвярэй. Праваахоўныя органы высветлілі 35 злачынных эпізодаў, калі няўдачлівыя палачане не дачакаліся ні вокнаў, ні дзвярэй. Заказчыкаў прываблівалі нізкія кошты і кароткія тэрміны выканання замовы. Характэрна, што злачынец ужо аказваў большасці з гэтых людзей нейкія малаважныя паслугі. І яны засталіся задаволеныя, верылі яму. Таму ён спакойна браў у іх стоадсоткавую перадаплату і не выконваў замову. Акрамя таго, не саромеючыся, пазычаў.

Агульная сума запазычанасці даверлівым замоўцам склала больш за 30 млн рублёў. За падобныя дзеі Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, адзначае сайт "Народныя навіны Віцебска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі