The Police можа стаць самым гучным рэюніанам апошніх гадоў

Колькасць жадаючых трапіць на канцэрт наноў уз'яднаных The Police перавысіла ўсе магчымыя чаканні. Рокеры былі вымушаныя дадаць яшчэ некалькі канцэртаў жа ўжо падцверджаных выступленняў свайго летняга турнэ па Паўночнай Амерыцы.

Квіткі на запланаваныя ў канцы ліпеня чатыры выступлення ў Канадзе (адкуль, дарэчы, распачнецца сусветнае турнэ гурта) разляцеліся за некалькі гадзін, такім чынам Сцінгу і кампаніі нічога больш не заставалася, як пагадзіцца адыграць два дадатковых канцэрта - 26-га ліпеня ў Манрэале і 30-га - у Ванкуверы.

Такая ж карціна назіраецца і ў Злучаных Штатах. Квіткі на шоў The Police у нью-йоркскім Мэдзісан Сквер Гардэн 1 і 3 жніўня раскупілі яшчэ хутчэй – літаральна за некалькі хвілін. Па словах дырэктара тур-агенцтва TNA International Артура Фогеля, яны ведалі, што жадаючых будзе шмат, «але прыемна бачыць, што рэальнасць перавышае ўсе чаканні!».

Дадам, што канцэрты гурта дадалі яшчэ і ў Нью-Йорку, Бостане і Лос-Анжалесе, а ў агульным, першапачатковы графік канцэртаў папоўніўся на 7 новых канцэртаў і зараз налічвае 21 выступленне.

Нагадаю, што рэюніан-тур The Police пачнецца 28 траўня ў Ванкуверы і скончыцца 5 жніўня ў Іст-Разэрфордзе (Нью-Джэрсі). Плануецца, што еўрапейскіх сваіх прыхільнікаў Сцінг і яго калегі парадуюць бліжэй да канца гэтага года.


Фота — www.cbc.ca

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі