Польшча адмяніла забарону на пасажырскія чыгуначныя перавозкі ў Беларусь

Польшча не спяшаецца аднаўляць рух пасажырскіх цягнікоў у Беларусь / newspix.pl
Польшча не спяшаецца аднаўляць рух пасажырскіх цягнікоў у Беларусь / newspix.pl

Польшча адмяніла забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь. Але гэта не значыць, што яны адновяцца, піша rynek-kolejowy.pl.

У мінулым месяцы Міністэрства інфраструктуры Польшчы падоўжыла забарону на такія перавозкі да 30 красавіка. Сама забарона была ўведзеная падчас кавіду.

Цяпер у Міністэрстве інфраструктуры не называюць тэрміны, калі паміж Польшчай і Беларуссю пачнуць хадзіць пасажырскія цягнікі. Але кажуць, што да канца года на гэта можна не разлічваць.

"Разам з PKP Intercity мы не плануем запускаць цягнікі ў Беларусь у рамках бягучага гадавога раскладу, які дзейнічае да 9 снежня гэтага года", — адзначаюць у прэс-службе польскага ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі