Польшча падоўжыла забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь
Польшча не аднаўляе пасажырскія перавозкі з Беларусі / 1prof.by
Польшча падоўжыла забарону на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь да 30 красавіка, паведамляе тг-канал "Позірк".
Каментуючы гэтае рашэнне, прэс-сакратар Міністэрства інфраструктуры Шыман Гупціс папярэдзіў: "Мы пакуль не ведаем, ці прыме міністэрства разам з урадам рашэнне пра яшчэ адно падаўжэнне".
Польскае міністэрства паведаміла, што ў чыгуначным раскладзе, які дзейнічае да сярэдзіны снежня 2023 года, не будзе рэйсаў у Гродна, Брэст, Мінск ды іншыя гарады Беларусі.
Чыгуначныя пасажырскія перавозкі з Польшчы ў Беларусь былі прыпыненыя з сакавіка 2020 года праз пандэмію COVID-19.
У сярэдзіне 2021-га ў краінах ЕС пасажырскія перавозкі чыгункай аднавіліся. Цягнікі з Беларусі дагэтуль ходзяць толькі ў Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.