Чаму цягнікі ў Еўропе спазняюцца, а ў Беларусі — не? Тлумачым

Цягнік затрымліваецца? Захоўвайце спакой, значыць, вы дакладна ў Еўропе / pixabay

 
Цягнік затрымліваецца? Захоўвайце спакой, значыць, вы дакладна ў Еўропе / pixabay  

Еўрапейскія цягнікі спазняюцца нашмат часцей, чым беларускія, заўважаюць эмігранты. Прычым часам час затрымкі цягніка можа скласці некалькі гадзін! Захоўвайце спакой, калі ваш цягнік спазняецца: значыць, вы дакладна ў Еўропе.

Мы спыталі ў былога беларускага чыгуначніка, у чым рэч.

 

“Для беларускага чыгуначніка графік руху цягнікоў — гэта святое”

— За зрывам графіка заўсёды стаіць унутранае расследаванне, вывучаюць, што стала прычынай. Адмова тэхнічных сродкаў? Нешта яшчэ? У Беларусі больш строгія пакаранні за зрывы цягнікоў з графікаў руху, — кажа наш суразмоўца. — Можа быць дысцыплінарнае спагнанне, могуць пазбавіць прэміі.

Часам спазненне цягніка звязанае з нейкім надзвычайным здарэннем. У Польшчы і ў Беларусі спосабы рэагавання на надзвычайныя здарэнні розныя.

— Калі ў Польшчы на рэйках збіваюць чалавека, цягнік далей не паедзе. Пакуль не прыедзе следчая група, састаў будзе стаяць — і ўся лінія будзе стаяць.

У Беларусі ўсё не так: машыніст разбіраецца з сітуацыяй сам, дакладвае пра яе дыспетчару і ў міліцыю — і ўжо пазней яго дапытваюць. Тое самае ва Украіне і Расіі. Гэта, вядома, не значыць, што кожны раз, калі цягнік спазняецца, ён кагосьці збівае.

Ці ўплывае аб'ём грузаперавозак на пунктуальнасць цягнікоў? Не. Практычна заўсёды ў пасажырскага саставу будзе прыярытэт над грузавым.

— Але наогул нават проста на псіхалагічным узроўні ў Беларусі для чыгуначніка графік руху цягнікоў — гэта святое, кажа наш суразмоўца.

 

Вайна, збой сістэм і рамонт на рэйках

Польскае выданне Rzeczpospolita піша, што ў 2022 годзе цягнікі сталі яшчэ менш пунктуальнымі, чым год таму.

"У апошні квартал мінулага года <...> амаль кожны 12-ы цягнік не прыбыў своечасова на канцавую станцыю", піша выданне.

Почему поезда в Европе опаздывают, а в Беларуси — нет? Объясняем

Пры гэтым па стандартах пунктуальным лічыцца цягнік, якія прыехаў з затрымкай максімум у 5 хвілін 59 секунд. Уклаўся ў гэты нарматыў — можна сказаць, прыехаў своечасова. Усе астатнія цягнікі лічацца спозненымі, і сярэдні час затрымкі польскіх цягнікоў летась склаў 25 хвілін!

Важнай прычынай затрымак сталі адмовы прыладаў кіравання рухам цягнікоў. Напрыклад, у мінулым сакавіку збой у мясцовых дыспетчарскіх пунктах ахапіў 820 км чыгуначных шляхоў — і доўжыўся 14 гадзін. Часам прычынай спазненняў былі рамонтныя работы на рэйках.

Яшчэ адным выклікам для чыгункі ў Польшчы стала вайна ва Украіне. Мільёны бежанцаў эвакуяваліся з краіны, і іх дарога ляжала праз Польшчу.

"Чыгуначныя кампаніі не былі гатовыя да такога маштабу аперацый. У сувязі з узрослым попытам перавозчыкі далі дадатковыя цягнікі, пашырылі саставы і запусцілі цягнікі на лініях, якія ў апошнія гады не хадзілі. Усё гэта адбылося ў той час, калі на польскіх чыгунках ажыццяўляюцца найбуйнейшыя за апошнія гады праграмы мадэрнізацыі", — цытуе выданне прэзідэнта ўпраўлення чыгуначнага транспарту Польшчы.

 

“Хай мяне пачакае”

З іншага боку, спазненні цягнікоў — добрая навіна для тых, хто спазняецца на цягнікі! Не трэба прыходзіць своечасова: дастаткова, каб цягнік спазніўся мацней, чым вы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі