Польшча адмяняе масачны рэжым

Польшча адмяняе масачны рэжым

Польшча з 28 сакавіка адмяняе масачны рэжым. А таксама хатнюю ізаляцыю, каранцін для тых, хто прыязджае з-за мяжы і г. д. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Адам Недзельскі. Паводле яго слоў, ахоўныя маскі застануцца абавязковымі толькі ў медыцынскіх установах — і для іх работнікаў, і для пацыентаў, паведамляе pap.pl.

Міністр рэкамендаваў усё ж такі выкарыстоўваць ахоўныя маскі ў грамадскіх месцах, дзе знаходзіцца шмат людзей і існуе высокая рызыка перадачы рэспіраторных захворванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі